Абмеркаваньне:Ждановіцкі сельсавет
Усход
[рэдагаваць крыніцу]Я ўчора пагутарыў з Інай Віктараўнай. Яна зьвярнула маю ўвагу на тое, што зараз згодна з законам, усе новыя беларускія назвы павінны адпавядаць нормам беларускай мовы. Спачатку прысвойваецца назва на беларускай мове, а потым яна трансьлітаруецца на ўсе іншыя мовы. І толькі так павінна адбывацца. Таму назва Васток — гэта памылка як паводле правілаў беларускай мовы, так і паводле закону. Таму цалкам лягічна і правільна ўжываць беларускую форму для гэтага населенага пункту — Усход. --Ліцьвін (гутаркі) 14:09, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Нагадайце, калі ласка, пра які закон ідзе гаворка? «Васток — гэта памылка як паводле правілаў беларускай мовы», таксама было б цікава пабачыць, якія правілы беларускай мовы тут парушаны — тут ёсьць мяккія «р» ці «ш», ці можа мяккі знак пасьля галоснай?. --Red_Winged_Duck 14:14, 21 жніўня 2019 (+03)
- Калі ласка, чытайце закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў»: «Статья 17. Язык наименований географических объектов. В Республике Беларусь наименования географическим объектам присваиваются на белорусском языке, с которого способом транслитерации передаются на русский язык». А вось яшчэ: «Статья 16. Требования к присвоению наименований и переименованию географических объектов. Наименование, которое присваивается географическому объекту, должно отражать мнения граждан, проживающих в данной местности. Кроме того, оно, как правило, должно указывать на характерные признаки этого объекта, учитывать географические, исторические, природные, национальные, этнографические, социальные, культурные и иные условия и особенности местности, в которой он расположен, отвечать словообразовательным, произносительным и стилистическим нормам белорусского и русского языков».
- Я прывёў шматлікія слоўнікі. Вы іх можаце набыць у кнігарнях або запампаваць у Інтэрнэце або паглядзець у бібліятэцы. Калі ў вас няма магчымасьці гэтае зрабіць, то я магу асабіста да вас прыехаць і паказаць вам. --Ліцьвін (гутаркі) 14:29, 21 жніўня 2019 (+03)
- Вы не прывялі ніводнага правіла беларускай мовы, якое парушае гэтая назва. Таксама адкажыце на пытаньне, калі прыняты закон і калі прынятае рашэньне пра ўтварэньне населенага пункту? Калі рашэньне прынятае, значыць яго прайшло ўсе ўзгадненьні ў міністэрствах у тым ліку юстыцыі, якое не знайшло парушэньняў, вы ж не зьяўляцеся тым, хто вырашае парушаны закон ці не. Вашыя спробы даць населенаму пункту назву, якой ён ніколі ня меў, зьяўляецца аргінальным дасьледаваньнем, бо для гэтага населенага пункту яна не пацьверджаная ніводнай крыніцай. Вы самі хваліліся сваімі зваротамі ў шматлікія дзяржаўныя ўстановы, таму калі вы хочаце зьмяніць назву населенага пункту, зьмяніце яго ў рэальным жыцьці — гэта будзе сапраўдная карысьць ад вашай працы. Пасьля гэтага ніхто і слова ня зможа сказаць супраць пераносу. --Red_Winged_Duck 14:47, 21 жніўня 2019 (+03)
- Можа вы хваліліся? Я бачу, што вам вельмі спадабалася мяне абражаць. Можа хопіць? Я разумею, што вы можаце мяне абражаць і вам нічога за гэтае ня будзе, але майце сорам. Тое, што вы пішыце, чытаю ня толькі я. Калі вы жадаеце яшчэ плюнуць мне ў твар, то, калі ласка, давайце сустрэнемся. Можна на вікісустрэчы. Таму ў чарговы раз прашу вас, супакойцеся і хопіць мяне абражаць.
- Што тычыцца перайменаваньняў. Мне вам расказаць як перайменавалі Берасьце? А можа мне вам расказаць як перайменавалі Шацілавічы? Пра што вы кажыце? Вы хоць перачытваеце тое, што пішыце? Вы ня ведаеце якая ў нас сытуацыя ў краіне? Вам зноў нагадаць словы пані Лемцюговай? Нават яна не магла, а вы незважаючы на ўсё гэтае прапануеце мне гэтае зрабіць. Дык можа замест пустой крытыкі і пустых размоваў самі паспрабуеце штосьці афіцыйна перайменаваць? А то вы пакуль толькі кідаецеся словамі. Можа хопіць? Вам вельмі падабаюцца назвы, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы? Добра, гэтыя назвы будуць абавязкова згаданыя ў артыкулах. Але чаму гэтыя памылковыя назвы павінны быць асноўнымі? Нават паводле тых законаў, якія зараз дзейнічаюць. Чаму? Яшчэ раз я вас пытаю. Можаце не адказваць, бо ўсе вашыя адказы зводзяцца да таго, што «мне вельмі падабаюцца афіцыйныя назвы и пакуль яны афіцыйныя, яны будуць у нас асноўныя». Я пагаджуся з пані Лемцюговай. У нас вельмі шмат элемэнтаў, якія супраць усяго нацыянальнага, яны выступаюць за бязглузьдзіцу ў беларускай тапаніміцы. Што з гэтым рабіць? Трэба працягваць бараніць беларускія назвы і спадзявацца, што такія дэструктыўныя элемэнты калі-небудзь зьнікнуць. P.S. Як мне надакучылі ўсе гэтыя пустыя размовы. На жаль, што тутака знаходзяцца тыя, каму яны вельмі падабаюцца. --Ліцьвін (гутаркі) 15:15, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Вы не прывялі ніводнага правіла беларускай мовы, якое парушае гэтая назва. Таксама адкажыце на пытаньне, калі прыняты закон і калі прынятае рашэньне пра ўтварэньне населенага пункту? Калі рашэньне прынятае, значыць яго прайшло ўсе ўзгадненьні ў міністэрствах у тым ліку юстыцыі, якое не знайшло парушэньняў, вы ж не зьяўляцеся тым, хто вырашае парушаны закон ці не. Вашыя спробы даць населенаму пункту назву, якой ён ніколі ня меў, зьяўляецца аргінальным дасьледаваньнем, бо для гэтага населенага пункту яна не пацьверджаная ніводнай крыніцай. Вы самі хваліліся сваімі зваротамі ў шматлікія дзяржаўныя ўстановы, таму калі вы хочаце зьмяніць назву населенага пункту, зьмяніце яго ў рэальным жыцьці — гэта будзе сапраўдная карысьць ад вашай працы. Пасьля гэтага ніхто і слова ня зможа сказаць супраць пераносу. --Red_Winged_Duck 14:47, 21 жніўня 2019 (+03)
З чалавечага пункту гледжання можа і лагічна, але якім правілам або прынцыпам вікіпедыі адпавядае такая логіка, каб яна магла аднолькава трактавацца ўсімі ўдзельнікамі?--Artsiom91 (гутаркі) 14:24, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Я лічу, што дастаткова Вікіпэдыя:Правапіс, ВП:БТГН, слоўнікаў і адпаведнага закону. Ці лягічна выконваць іх патрабаваньні? Я думаю, што гэтае і лягічна і правільна. --Ліцьвін (гутаркі) 14:32, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Слоўнікі і закон павінна ўлічваць не вікіпедыя, а мясцовыя саветы, калі прымаюць рашэнні аб найменні населеных пунктаў. Вікіпедыя ж можа адлюстроўваць тое, што вырашылі гэтыя саветы. ВП:Правапіс тут не можа працаваць, бо назва "Васток" не супярэчыць класічнаму правапісу, а ВП:БТГН не можа прымяняцца, бо населены пункт з’явіўся зусім нядаўна і не мае ніякіх традыцыйных і гістарычных назваў. Ды і ўсе гэтыя прынцыпы слабейшыя за Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі, калі існуе дакладны ўказ, дзе даецца назва менавіта гэтага населенага пункта на беларускай мове. Таму, каб напісанне "Усход" было абгрунтавана, патрэбна прыняцце новага адмысловага правіла.--Artsiom91 (гутаркі) 14:39, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Я лічу, што дастаткова слоўнікаў. Тым больш іх выкарыстаньне цалкам адпавядае правілу Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:17, 21 жніўня 2019 (MSK)
- А я лічу, што недастаткова. Правіла Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі тычыцца не правапісу і напісання словаў, а фактаў. Тое, што афіцыйна паселішча называецца Васток — факт, які пацвярджаецца. І гэта мусіць быць адлюстраваным у артыкуле, падабаецца гэта нам або не. Іншая справа, што артыкул можа мець іншую назву, адрозную ад "Васток", хоць бы таму што гэта раздзел класічным правапісам, а назва прынятая афіцыйным правапісам. Але гэта павінна неяк быць вызначана супольнасцю. Выкарыстанне слоўнікаў ніколі не ўжывалася для вызначэння назваў населеных пунктаў, тут хапае праціўнікаў такога выкарыстання, таму патрэбна ўзгадненне такіх прынцыпаў і фіксаванне напрыклад на ўзроўні правіла.--Artsiom91 (гутаркі) 15:38, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Я вас не зразумеў, а хто за тое, што назва Васток ня мусіць быць адлюстраваная ў артыкуле? І каму падабаецца гэтае або не? Хто гэта такі? Вы можаце яго назваць? Асабіста я ня супраць таго, каб назва Васток была згаданая ў артыкуле.
- А я лічу, што дастаткова. Напрыклад пані Лемцюгова таксама лічыла, што слоўнікі — гэта аснова асноваў. Што тычыцца назвы Васток, то я зараз зноў патэлефанаваў да Іны Віктараўны. Яна сказала, што сумняваецца ў тым, што назву Васток хтосьці ўзгадніў з тапанімічнай камісіяў, бо такую назву ніхто б не прапусьціў. Вось і атрымліваецца, што мы маем некалькі парушэньняў законаў. Хтосьці яшчэ жадае гэтыя парушэньні тыражаваць? --Ліцьвін (гутаркі) 16:10, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Вашае права так лічыць. Пакуль лік 1:1. Чакаем іншых удзельнікаў, бо пакуль немагчыма вызначыць кансэнсус і тое, як мусіць пісацца назва артыкула ў вікіпедыі.--Artsiom91 (гутаркі) 16:19, 21 жніўня 2019 (MSK)
- А я лічу, што недастаткова. Правіла Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі тычыцца не правапісу і напісання словаў, а фактаў. Тое, што афіцыйна паселішча называецца Васток — факт, які пацвярджаецца. І гэта мусіць быць адлюстраваным у артыкуле, падабаецца гэта нам або не. Іншая справа, што артыкул можа мець іншую назву, адрозную ад "Васток", хоць бы таму што гэта раздзел класічным правапісам, а назва прынятая афіцыйным правапісам. Але гэта павінна неяк быць вызначана супольнасцю. Выкарыстанне слоўнікаў ніколі не ўжывалася для вызначэння назваў населеных пунктаў, тут хапае праціўнікаў такога выкарыстання, таму патрэбна ўзгадненне такіх прынцыпаў і фіксаванне напрыклад на ўзроўні правіла.--Artsiom91 (гутаркі) 15:38, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Я лічу, што дастаткова слоўнікаў. Тым больш іх выкарыстаньне цалкам адпавядае правілу Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:17, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Слоўнікі і закон павінна ўлічваць не вікіпедыя, а мясцовыя саветы, калі прымаюць рашэнні аб найменні населеных пунктаў. Вікіпедыя ж можа адлюстроўваць тое, што вырашылі гэтыя саветы. ВП:Правапіс тут не можа працаваць, бо назва "Васток" не супярэчыць класічнаму правапісу, а ВП:БТГН не можа прымяняцца, бо населены пункт з’явіўся зусім нядаўна і не мае ніякіх традыцыйных і гістарычных назваў. Ды і ўсе гэтыя прынцыпы слабейшыя за Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі, калі існуе дакладны ўказ, дзе даецца назва менавіта гэтага населенага пункта на беларускай мове. Таму, каб напісанне "Усход" было абгрунтавана, патрэбна прыняцце новага адмысловага правіла.--Artsiom91 (гутаркі) 14:39, 21 жніўня 2019 (MSK)
- А так насамрэч відавочна, што паселішча атрымала беларускамоўную назву "Васток", бо калі б яно атрымыла назву "Усход", то згодна з законам руская назва павінна была б быць "Усход/Всход", а не "Восток", што для насельніцтва цалкам непрымальна. З-за гэтага ж закона і ўзнікаюць назвы "улица Будавников", якія нікому не падабаюцца. Вось у гэтым і праблема.--Artsiom91 (гутаркі) 15:51, 21 жніўня 2019 (+03)
- «што для насельніцтва цалкам непрымальна» Вы насельніцтва? «якія нікому не падабаюцца» Вы ўжо насельніцтва, якому такія назвы не падабаюцца? Дык і якая ў гэтым праблема? І што атрымліваецца, мне трэба называць вас насельніцтвам? Добра. Калі «насельніцтву» не падабаюцца законы Беларусі, то «насельніцтва» гэтыя законы ігнаруе да таго моманту, пакуль «насельніцтва» не пакараюць паводле гэтых законаў. Другі варыянт: «насельніцтва» можа пакінуць краіну. Таму праблемаў аніякіх няма. --Ліцьвін (гутаркі) 16:10, 21 жніўня 2019 (MSK)